Сучасны лінгафонны кабінет адкрыўся ў 44-ай сярэдняй школе Віцебска

17 мая 2016

Грант на набыццё новага абсталявання і мэблі вылучыла Пасольства Кітая ў Беларусі. Кабінет абсталяваны па апошнім слове тэхнікі. Ноўтбукі, інтэрактыўная дошка і спецыяльнае праграмнае забеспячэнне дапамогуць школьнікам удасканаліць і спрасціць вывучэнне кітайскай мовы. Тут яе выкладаюць валанцёры з КНР.

У якасці замежнай, у 44-ай школе кітайскую мову вывучаюць больш за 30

школьнікаў. І яшчэ каля 150-ці наведваюць факультатывы.