Сучасны эндаскапічны комплекс усталяваны ў Віцебскім анкадыспансеры

20 января 2015

Сучасны эндаскапічны комплекс для дыягностыкі ранніх анкалагічных паталогій бронхаў і трахеі ўсталяваны ў Віцебскім абласным анкалагічным дыспансеры. Гэта першы ў Беларусі апарат для відэабронхаскапіі з аўтафлуарысценцыяй. Ён набыты за кошт сродкаў рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў па мэтавай праграме "Анкалогія". На новым абсталяванні будуць праходзіць абследаванне хворыя, якія знаходзяцца ў стацыянары, жыхары абласнога цэнтра і раёнаў па накіраваннях паліклінік, а таксама ўсе жадаючыя на платнай аснове. Наступны крок у мадэрнізацыі Віцебскага абласнога анкалагічнага дыспансера - завяршэнне рэканструкцыі хірургічнага корпуса з высокатэхналагічным аперацыйным блокам.

Летась анкалагічная служба Віцебскай вобласці аказала дапамогу больш чым 140 тысячам пацыентаў. Праведзена сем тысяч аперацый.