Сучасны дзіцячы сад адкрыўся ў Калодзішчах

29 июля 2020
Сучасны дзіцячы сад на 230 месцаў адкрыўся ў Калодзішчах. Яго абсталявалі цэнтрам тэхнічнага канструявання з інтэрактыўнай пясочніцай. Там у дзяцей будзе фарміравацца лагічнае і канструктарскае мышленне. Таксама ў садзе адкрыты цэнтр выяўленчага мастацтва, дзе маленькія выхаванцы ўжо з трох гадоў будуць знаёміцца з асновамі колеразнаўства і жывапісу. Гэты дзіцячы сад - доўгачаканы. Зараз у аграгарадку жывуць больш як 18 тысяч чалавек, шмат маладых сем'яў. Заняткі ў групах пачнуцца ўжо ў верасні.