Сучасныя тэхналогіі, якія ў адказе за жыцці людзей

26 ноября 2014

Апошнія распрацоўкі ў сферы бяспекі дэманструюць у беларускай сталіцы. У Мінску сёння прайшло адкрыццё міжнароднай выставы Чалавек і бяспека. Амаль сотня ўдзельнікаў і яшчэ больш вынаходак - ад паведамляльнікаў і шлемаў да робатаў-сапёраў і беспілотнікаў. Некаторыя з навінак гледачы на экспазіцыі змогуць убачыць упершыню, але многія ўжо даказалі сваю значнасць на практыцы.


Ва ўсе куткі цэнтра БелЭкспа зазірнула і Аляксандра Штамплеўская.


Тэхналогіі бяспекі сёння прыйшлі да мінчан яшчэ за некалькі гадзін да адкрыцця выставы. Зараз атрымаць штраф за парушэнне паркоўкі афіцыйна можна на аснове відэазапісу. ПаркРайт - пакуль новае слова для беларускіх вадзіцеляў - усталяваны ў машыне ДАІ. Камера сама распазнае і фіксуе нумар парушальніка. Спрацуе і ў тым выпадку, калі аўто, напрыклад, выкрадзена.


Сяргей Бабіч, выконваючы абавязкі начальніка АДАІ Цэнтральнага раёна Мінска: Ён сам па сабе працуе. Закладваюцца маршруты і зоны кантролю, па якіх аўтамабіль, праязджаючы, фіксуе правапарушэнні. Пастановы прысылаюцца ўласніку транспартнага сродку, на падставе чаго ён прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці.


Іншыя навінкі бяспекі занялі сваё месца ў цэнтры БелЭкспа. Амаль сотня ўдзельнікаў, не лічачы патэнцыяльных пакупнікоў тэхналогій. Першы ў Беларусі серыйны беспілотнік ужо атрымаў на выставе некалькі кантрактаў. У параўнанні з найбліжэйшым аўстрыйскім аналагам, наш апарат у некалькі разоў таннейшы. А ад звыклага дрона самалётнага тыпу мадэль адрозніваецца не толькі знешне, але і па шэрагу характарыстык.


Дзяніс Мілюцін, камерцыйны дырэктар прадпрыемства, ТАА КБ ІНДЭЛА: БВА верталётнага тыпу мае шэраг пераваг над самалётным. У першую чаргу ён мае магчымасць завісаць над аб'ектам, маштабаваць з дапамогай камеры, перадаваць і атрымліваць вельмі хутка інфармацыю.


Хоць мадэль у масавым выпуску, да кожнага заказчыка абяцаюць падысці індывідуальна. А гэтая разумная машына - распрацоўка Дзяржваенпрама, (падобная на дыснееўскага Валі) пакуль у адзіным экзэмпляры. Але таксама гатовая стаць на паток.


Задача гэтага робата - праца ў суровых умовах. Там, дзе чалавеку быць проста небяспечна. Напрыклад, на размініраванні аб'ектаў. Хоць з архідэяй, хай і штучнай, выглядае зусім бяскрыўдна.


Апарат ужо прайшоў выпрабаванні з узрыватэхнікамі. Мадэль значна больш кампактная і лягчэйшая за сваіх сабратаў, а значыць, зможа прайсці па каналізацыі або зазірнуць пад машыну. Акрамя трох камер тут ёсць датчыкі для вызначэння пароў узрыўчаткі. І яшчэ пра бяспеку. Новыя тэхналогіі дапамагаюць экспертам змагацца з чумой 21 стагоддзя - наркотыкамі.


Пётр Урублеўскі, намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі: Зараз у нас у кожным абласным упраўленні ёсць гэтыя прыборы, якія дазваляюць за 40 хвілін вызначыць знаходжанне наркатычнага рэчыва, што дазваляе аператыўна змагацца з гэтай з'явай.


Традыцыйныя ўдзельнікі выставы - профільныя міністэрствы і ведамствы краіны - прыехалі сюды не толькі паказаць свае распрацоўкі, але і знайсці партнёраў.


Выстава Чалавек і бяспека прадоўжыцца да пятніцы. За гэты час удзельнікі разлічваюць заключыць шэраг выгадных кантрактаў. Бо распрацоўкі павінны не толькі быць на стэндах, але і працаваць. А значыць, рабіць наш свет больш бяспечным.