Сучасныя тэхналогіі для больш якаснай адукацыі

8 февраля 2018

Больш за паўтары сотні мінскіх школ актыўна карыстаюцца віртуальнай сістэмай кантролю ведаў. Гэта вядзенне электронных журналаў і дзённікаў, даступных для бацькоў, а таксама інтэрнет-блогаў - класа і школы. На такіх уроках-анлайн заданні выконваюцца на планшэтах і смартфонах, а настаўнік ацэньвае гатоўнасць вучня максімальна хутка.

Надзея Сербіненка ўбачыла, як смарт-тэхналогіі дапамагаюць адукацыі. Пабываць на ўроку ў віртуальным рэжыме можа любы вучань школы, нават калі ён захварэў і знаходзіцца дома. У кабінеце ўстаноўлена IP-камера, якая ў рэжыме рэальнага часу транслюе ўсё, што адбываецца на ўроку. Вучань можа падключыцца да відэаканала і такім чынам не выпадаць з навучальнага працэсу. Але гэта не адзіная воблачная тэхналогія, якая паспяхова працуе ў школе. Сістэма "Я-Клас" дазваляе вучням правяраць свае веды, а настаўніку імгненна падрыхтаваць і праверыць хатнія заданні.

Актыўна ўключацца ў смарт-тэхналогіі ў школе пачалі некалькі гадоў таму. Сёння ў кожнай паралелі ёсць электронныя журналы і дзённікі. Напрыклад, у гэтых чацвёртакласнікаў ужо ёсць свой блог класа. Хатняе заданне, расклад, важныя аб'явы ад настаўнікаў - усё на адным рэсурсе, адкрытым і для бацькоў.

А на ўроку правапісу першакласнікі старанна выводзяць літары пад наглядам відэакамеры.

Заданні па распазнаванні друкаванага тэксту вучні выконваюць альбо на планшэтах, альбо на смарт-дошцы. Практыка паказвае, што ў такой інтэрактыўнай форме складаны матэрыял першакласнікі засвойваюць лепш.

Мова, якую добра разумеюць дзеці новага пакалення, - мова IT. Яе актыўна і даволі хутка асвойваюць і настаўнікі, каб са сваімі вучнямі быць на адной смарт-хвалі.