Сучасныя падыходы да працы з вучнямі і пераход навучальных устаноў да электроннага фармату

16 марта 2017

Сучасныя падыходы да працы з вучнямі і пераход навучальных устаноў да электроннага фармату абмяркоўвалі сёння ўдзельнікі семінара ў Маскоўскім раёне сталіцы. Невыпадкова месцам сустрэчы стала 12 мінская гімназія - менавіта яна першай адчыніла свае дзверы ў гэтым раёне. Дарэчы, Маскоўскаму сёлета 40. Дэлегацыя з паўсотні гасцей - прадстаўніц раённай арганізацыі Беларускага саюза жанчын - пабывала ў рэсурсных цэнтрах, ацаніла адукацыйныя праграмы, спартыўную базу і даведалася пра гісторыю раёна ў гімназічным музеі, які мае статус народнага.

Да такой творчай справаздачы рыхтаваліся і самі гімназісты. Пасля афіцыйнай часткі творчыя калектывы паказалі музычныя і танцавальныя нумары, а таксама відэаролікі і прэзентацыю аб 12-й гімназіі.