Сучасную паліклініку для 30 тысяч жыхароў адкрылі ў Магілёве

12 октября 2020

Стандарты медыцынскай дапамогі актыўна ўкараняюць у рэгіёнах. Сучасную паліклініку сёння адкрылі ў Магілёве. Яна будзе абслугоўваць звыш 30 тысяч жыхароў мікрараёна Казіміраўка, а таксама найбліжэйшых пасёлкаў, прычым не толькі дарослае насельніцтва. У адным корпусе размясцілася дзіцячая паліклініка і станцыя хуткай дапамогі (відэа).