Сучасная дзіцячая пляцоўка - падарунак да свята для выхаванцаў сацыяльнага прытулку ў Любанскім раёне

1 июня 2023

Арэлі, горка, турнікі і валейбольнае кальцо. Такі доўгачаканы новы комплекс з'явіўся дзякуючы дабрачыннаму праекту Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Зараз у сацыяльным прытулку 21 дзіця, самаму малодшаму ўсяго 3 гады. Увага і клопат для кожнага - вельмі каштоўныя.