Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён

30 ноября 2017

Паводле дакумента, Новы 2018 год беларусы будуць адзначаць і 2 студзеня, за яго працуем у суботу, 20 студзеня. Падоўжыцца і святкаванне 8 Сакавіка: замест пятніцы, 9 сакавіка, будзем працаваць 3 сакавіка. Пераносы закрануць і Радаўніцу: рабочы панядзелак, 16 красавіка, перанясуць на суботу, 14 красавіка. Дзень працы ў 2018 беларусы будуць адзначаць тры дні. Выхадным стане 30 красавіка, а працаваць будзем у суботу, 28 красавіка. Падоўжацца і святкаванні Дня Незалежнасці Беларусі. Панядзелак, 2 ліпеня, перанясуць на суботу, 7 ліпеня. Змены ў рабочым графіку закрануць і наступнае каталіцкае Раство. Панядзелак, 24 снежня, будзе выхадным, а рабочым стане 22 снежня. 31 снежня таксама працаваць не будзем, за яго адробім у суботу, 29 снежня. Арганізацыі праз спецыфіку працы могуць пераносіць рабочыя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.