Сумесны навукова-тэхнічны кітайска-беларускі інстытут адкрыўся ў Акадэміі навук

25 мая 2016

Дэлегацыя з Кітая і беларускія навукоўцы сустрэліся за круглым сталом у Мінску. Плануюцца сумесныя праекты ў галіне хіміі, сельскай гаспадаркі, электронікі. Бакі падпісалі некалькі пагадненняў, адно з якіх - аб супрацоўніцтве Акадэміі навук Беларусі і правінцыі Шаньдун.

Тры дзясяткі спецыялістаў з Кітая ўжо навучаюцца ў беларускіх навукоўцаў - гэта візіт па абмене вопытам. Акадэмія навук Беларусі і правінцыя Шаньдун супрацоўнічаюць ужо каля 10 гадоў. За гэты час рэалізаваныя дзясяткі сумесных праектаў.