Сумесныя вучэнні Беларусі і Расіі "Саюзная рашучасць - 2022" носяць абарончы характар

24 января 2022

Для ўдзелу ў вучэннях "Саюзная рашучасць - 2022" у Беларусь працягваюць прыбываць расійскія вайскоўцы і тэхніка. Манеўры носяць абарончы характар, але раптоўныя, таму перакідванне ідзе вельмі хутка. У нашу краіну ўжо прыбылі два дывізіёны зенітных ракетных комплексаў С-400, дывізіён зенітных ракетна-гарматных комплексаў "Панцыр-С", ідзе перадыслакацыя дванаццаці самалётаў Су-35. Вайскоўцы, а таксама тэхніка пасля разгрузкі накіроўваюцца ў раён баявых задач. Зараз першая фаза праверкі: перадыслакацыя і стварэнне груповак войскаў. Другая - актыўная - пачнецца 10 лютага. Падчас вучэнняў вайскоўцы адпрацуюць эпізоды спынення і адбіцця знешняй агрэсіі, а таксама сумеснае процідзеянне тэрарызму. Адзначым, манеўры пройдуць не толькі на палігонах, але і на ўчастках каля нашых граніц, дзе ў сумежных краінах засяроджаны войскі НАТА.