Сумесныя следча-аператыўныя групы могуць быць створаныя ў СНД

20 августа 2013
Пра гэта было заяўлена сёння ў Мінску на пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў. Больш дэталёва гэтае пытанне будзе разгледжана на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, якое плануецца ў Мінску 25 кастрычніка. Усяго на пасяджэнні ў беларускай сталіцы разгледзяць 18 праектаў дакументаў, што тычацца бяспекі. У тым ліку і канцэпцыю сумеснай барацьбы са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

Акрамя таго, на парадку дня пытанні супрацоўніцтва ў сферы культуры, адукацыі і турызму. Сёння прагучала прапанова аб'явіць наступны год Годам турызму, а 2015 - Годам ветэранаў Вялікай Айчыннай. І гэта сімвалічна, бо менавіта ў 2015 спаўняецца роўна 70 гадоў з дня Вялікай Перамогі.