Сумесную акцыю правялі ДАІ Першамайскага раёна Мінска і Белтэлерадыёкампанія

8 марта 2016

За чысты вадзіцельскі талон - магчымасць павіншаваць сваіх любімых жанчын у нашым эфіры! Незвычайную сумесную акцыю правялі ДАІ Першамайскага раёна Мінска і Белтэлерадыёкампанія.

Супрацоўнікі дарожнай міліцыі спынялі вадзіцеляў і правяралі іх дакументы, каб знайсці самых добрасумленных. Акрамя сувеніраў ад Дзяржаўтаінспекцыі, шафёры атрымалі ўнікальную магчымасць ад Агенцтва тэленавін.

Спынялі інспектары не толькі мужчын. З сувенірамі і віншавальнымі паштоўкамі ўсе дзяўчаты-вадзіцелі атрымалі добры настрой на ўвесь дзень.