Сумеснае пасяджэнне дзвюх палат беларускага парламента пройдзе ў Мінску

26 июня 2017

З дакладам сёння выступіць першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі. На парадку - развіццё беларускай эканомікі ў сучасных умовах. Члены ўрада адкажуць на пытанні дэпутатаў і сенатараў. Акрамя таго, завершыць працу другая сесія Палаты прадстаўнікоў шостага склікання. У першым чытанні разгледзяць папраўкі ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, у закон "Аб абароне праў спажыўцоў" і змяненні па дзяржрэгістрацыі нерухомасці.