Аб'екты прыдарожнага сэрвісу ў Беларусі стануць больш даступнымі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Сумесную інфармацыйную акцыю праводзіць Рэспубліканская асацыяцыя інвалідаў-калясачнікаў і беларускія байкеры. Спецыяльныя наклейкі і трафарэты, каб паказаць на іх тэлефоны прыдарожнага кафэ, байкеры прапаноўваюць размясціць уладальнікам пунктаў грамадскага харчавання на фасадзе будынкаў. Каб скарыстацца паслугай можна было, не выходзячы з аўтамабіля: заказаць, напрыклад, абед або напой і разлічыцца за яго. Байкеры плануюць аб'ехаць каля 6 сотняў аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу па ўсёй Беларусі.
Такія наклейкі ўжо з'явіліся на заправачных станцыях. На іх таксама інфармацыя, што пры запраўцы аўтамабіля тым, хто мае патрэбу, можа быць аказана дапамога супрацоўнікамі АЗС. Там жа напісаны і нумар тэлефона АЗС.