Сумясціць навуку і кулінарыю змаглі ўдзельнікі майстар-класа

7 декабря 2015

Выпрацаваць энергію з бульбы і раскрыць сакрэты смаку традыцыйных беларускіх пачастункаў. Сумясціць навуку і кулінарыю змаглі ўдзельнікі майстар-класа, які прайшоў у сталіцы. З дапамогай замежных экспертаў госці мерапрыемства даведаліся пра гісторыю з'яўлення бульбы, яе біяхімічныя ўласцівасці, а таксама пра тое, як зрабіць смачны прадукт карысным не толькі для здароўя.

Падчас майстар-класа таксама прайшла дэгустацыя беларускіх страў. Мерапрыемства праходзіла ў рамках фестывалю навукі «Карпарацыя ведаў».