Савецкі Саюз супрацьстаяў фашысцкім войскам амаль 1418 дзён

9 мая 2021

У гады Другой сусветнай вайны ў свеце загінулі больш як 50 мільёнаў чалавек. Кожны трэці - грамадзянін СССР. Уся Еўропа пакарылася войскам Германіі за тры месяцы. Вызваляць яе прыйшлося нашым салдатам.

Данія змагла супрацьстаяць фашызму 6 гадзін; Люксембург - 1 дзень; Нідэрланды - 5 дзён; Югаславія - 11; Бельгія - 18; Грэцыя трымалася 24 дні; Польшча - 27 дзён; Францыя - 1 месяц і 12 дзён; Нарвегія - 2 месяцы і 1 дзень. Дом Паўлава ў Сталінградзе аказваў супраціўленне 58 дзён. Савецкі Саюз супрацьстаяў фашысцкім войскам амаль чатыры гады (гэта 1418 дзён) і завяршыў вайну ў логавішчы ворага. Германія капітулявала.