Савет Рэспублікі: Беларуская тэматыка неправамерна разглядаецца ў Сенаце ЗША

1 августа 2022

ЗША пара перастаць вучыць жыццю іншыя краіны і заняцца ўнутранымі праблемамі. У верхняй палаце беларускага парламента пракаменціравалі праект рэзалюцыі па Беларусі,  унесены ў Сенат Кангрэса ЗША. Мінск расцэньвае гэта як умяшанне ва ўнутраныя справы нашай краіны. "Амерыканскім сенатарам даўно пара засвоіць: суверэнітэт і незалежнасць - непарушныя для беларускага народа каштоўнасці, і ў гэтых пытаннях ніколі не будзе кампрамісу", - гаворыцца ў заяве Савета Рэспублікі. Недапушчальна, што беларуская тэматыка неправамерна разглядаецца ў Сенаце ЗША на аснове адкрытых фэйкаў і дэзынфармацыі.