Савет па развіцці прадпрымальніцтва прапаноўвае замацаваць новыя правілы работы для міжгародных перавозчыкаў дэкрэтам

25 мая 2018

Свае прапановы ён накіраваў ва ўрад. Яго мэта – прадаставіць якасныя паслугі пасажырам і спрыяць развіццю канкурэнцыі на рынку маршрутак. Нагадаем, шматлікія з уладальнікаў былі не згодныя з некаторымі зменамі ў законе "Аб аўтамабільным транспарце". Іх меркаванні былі пачутыя, і сёння савет прапаноўвае адмяніць конкурсы для рэгулярнага міжабласнога паведамлення і на тэрыторыі рэгіёна.

Наступны крок Савета па развіцці прадпрымальніцтва - унясенне змен і ў дзеючы закон.