Савет педагогаў - у новым інтэрактыўным фармаце

18 августа 2015

Абласная канферэнцыя настаўнікаў праходзіць сёння ў аблвыканкаме. Педагогі Цэнтральнага рэгіёна сёння абмяркоўвалі, як павысіць якасць адукацыі і падрыхтавацца да новага навучальнага года. У кожным раёне вобласці арганізавана відэастудыя, і ў такім анлайн-фармаце педагогі разам вырашалі актуальныя пытанні. Акцэнт найперш - на якасць падрыхтоўкі вучняў і ўзровень ведаў. У канферэнцыі таксама прыняў удзел рэктар педагагічнага ўніверсітэта - сёлета ў Мінскай вобласці павялічыцца колькасць профільных педагагічных класаў.

Наступны этап абласной педагагічнай канферэнцыі пройдзе ў пятніцу ў Маладзечне. Самыя таленавітыя вучні - пераможцы міжнародных конкурсаў і алімпіяд - прэзентуюць свае даследчыя работы. А настаўнікі прадэманструюць уласныя метадычныя праекты.