Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук правёў II Фестываль навукі

9 сентября 2019

Навуковыя адкрыцці ў Батанічным садзе. Савет маладых вучоных Нацыянальнай акадэміі навук правёў II Фестываль навукі. У даступнай форме наведвальнікам расказалі аб касмічнай медыцыне, генетыцы, распрацоўках у сферы штучнага інтэлекту, а таксама аб атамнай энергетыцы. Лекцыі, эксперыменты і тэматычныя квэсты наведалі каля 10 тысяч чалавек.

Фестываль навукі плануецца праводзіць штогод. А асобныя яго лакацыі могуць стаць мабільнымі, і з'явіцца магчымасць дэманстраваць навуковыя дасягненні ў іншых рэгіёнах. Беларускія навукоўцы атрымалі запрашэнне прывезці свае распрацоўкі і на Усерасійскі фестываль навукі.