Савет Міністраў зацвердзіў палажэнне аб парадку распараджэння сродкамі сямейнага капіталу

26 февраля 2015

Савет Міністраў зацвердзіў "Палажэнне аб парадку і ўмовах прызначэння, фінансавання і распараджэння  сродкамі сямейнага капіталу". Скарыстацца бонусам змогуць беларусы пры нараджэнні альбо ўсынаўленні трэцяга ці наступных дзяцей  у перыяд з 1 студзеня 2015  і па 31 снежня 2019 года.  Пры гэтым узрост  ніводнага дзіцяці не  павінен перавышаць 18 гадоў, а фінансавую падтрымку  змогуць  атрымаць тыя сем'і, што набылі статус шматдзетных ужо пасля 1 студзеня гэтага года. На атрыманне капіталу неабходна напісаць заяву ў выканкам па месцы жыхарства. Калі  рашэнне  станоўчае,  то на працягу шасці месяцаў трэба  звярнуцца ў Беларусбанк для адкрыцця дэпазітнага рахунку.  Больш падрабязна з дакументам можна азнаёміцца на сайце Савета Міністраў.