Савет Міністраў працягвае прыёмы грамадзян і юрасоб

8 июня 2018

Сёння сустрэчу правядзе старшыня Дзяржкаммаёмасці Андрэй Гаеў. Міністр прамысловасці Віталь Воўк сустрэнецца з грамадзянамі 13 чэрвеня, старшыня Дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін - 15-га. Таксама асабістыя прыёмы пройдуць 20-га, 22-га, 27-га і 29 чэрвеня. Нагадаем, яны праводзяцца з 10 раніцы і толькі па папярэднім запісе.

Вырашаць пытанні беларусам дапамагаюць кіраўнікі дзяржорганаў. Заўтра на тэлефоннай сувязі з насельніцтвам будуць міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, старшыня Дзяржкамітэта па стандартызацыі Віктар Назаранка і старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Анатоль Лапо.