Савет міністраў вызначыў дакладны парадак атрымання сямейнага капіталу

27 февраля 2015

Гэты від падтрымкі шматдзетных бацькоў з'явіўся з 1 студзеня гэтага года. Узрост усіх дзяцей у сям'і не павінен перавышаць 18 гадоў. 10 тысяч долараў на безнаяўнай аснове назначаныя сем'ям, якія з гэтага года выхоўваюць больш за двух дзяцей. Скарыстацца сумай можна будзе з наступленнем паўналецця трэцяга або наступнага дзіцяці. Грошы можна будзе выкарыстаць на паляпшэнне жыллёвых умоў, адукацыю, медпаслугі, фарміраванне пенсіі маці.

Куды ісці і з якімі дакументамі - карэспандэнты Агенцтва тэленавін вывучылі новае распараджэнне.