Савет ЕС прыняў праект візавага пагаднення з Беларуссю

9 октября 2019

Сёння Савет ЕС прыняў праект візавага пагаднення з Беларуссю. Зараз дакумент павінны адобрыць Еўрапарламент і Еўрасавет, пасля чаго Савет ЕС прымае рашэнне большасцю галасоў. Праз два месяцы пасля падпісання пагадненне ўступае ў сілу. Яно прадугледжвае зніжэнне кошту "шэнгена" да 35 еўра, а таксама скарачэнне тэрміна рашэння аб выдачы візы. Адзначым, пытанне візавага пагаднення было ўключана ў папярэдні парадак дня Камітэта пастаянных прадстаўнікоў у Еўрасаюзе з  пазнакай "без дадатковага абмеркавання".