У традыцыйнай абласной педагагічнай канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі ўсяго паўночнага рэгіёна. У новым навучальным годзе рады педагогаў папоўняць каля 500 маладых спецыялістаў. Так, Віцебская вобласць будзе цалкам забяспечана педагагічнымі кадрамі.
Наталля Качанава, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі:
"Задача была пастаўлена Кіраўніком дзяржавы на адным з дакладаў па пытаннях развіцця і ўдасканалення сістэмы адукацыі. Гэта матэрыяльнае і маральнае стымуляванне нашых педагагічных кадраў. І сёння нам пастаўлены такі пэўны тэрмін да 1 верасня ўнесці прапановы. Адна з прапаноў - гэта тое, што пры аказанні дадатковых паслуг педагогі, якія маюць кваліфікацыйную катэгорыю, гэтая ж катэгорыя будзе ўлічвацца і пры аплаце дадатковых паслуг".
Усяго ў Віцебскай вобласці ў новым навучальным годзе за парты сядуць больш за 100 тысяч школьнікаў. З іх 12 тысяч - першакласнікі.













