Удасканаленне Кодэкса аб крымінальнай адказнасці на фінальнай стадыі

25 февраля 2021
Удасканаленне Кодэкса аб крымінальнай адказнасці на фінальнай стадыі, работа над дакументам перад яго ўнясеннем у парламент амаль завершана. 

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка адзначыў: падрыхтаваны законапраект адпавядае бягучай сітуацыі ў краіне, накіраваны на забеспячэнне сістэмнасці,  збалансаванасці крымінальнага заканадаўства і прадугледжвае аптымізацыю механізмаў узаемадзеяння паміж праваахоўнымі органамі. Работа па ўдасканаленні заканадаўства вялася па даручэнні кіраўніка дзяржавы. Крымінальны закон павінен адпавядаць рэальнай сітуацыі ў краіне. Трэба ўлічваць і сусветную практыку. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы на VI Усебеларускім народным сходзе, людзі павінны ўбачыць адпаведны закон і ўразумець для сябе, якія будуць наступствы, калі яго не выконваць.

Крымінальны закон павінен адпавядаць рэальнай сітуацыі ў краіне і свеце 

Ігар Сергеенка падкрэсліў: работа вельмі важная як для дзяржавы, так і для простых людзей, бо ў новым законе мае значэнне кожны пункт. Ад яго норм у выніку залежаць лёс і жыццё канкрэтнага чалавека.