Соты дзень нараджэння адзначыла жыхарка Брэста Акуліна Крылова

11 июня 2015

Жанчына - жывая сведка дзвюх сусветных войнаў, перабудовы і стварэння незалежнай дзяржавы. У 1940 годзе з расійскага Сталінграда з мужам і дачкой яна пераехала ў Брэст. Побач з мужам была ў партызанскім атрадзе, у мірны час працавала кухарам. Сёння імянінніцу акружаюць родныя: дачка, унукі і праўнукі. Павіншаваць Акуліну Крылову з сотым днём нараджэння прыйшлі праваахоўнікі і ўручылі доўгажыхару новы пашпарт.

Сёння толькі ў Брэсцкай вобласці пражываюць 103 чалавекі, якія перасягнулі векавую мяжу. Большасць доўгажыхароў - жанчыны. Найстарэйшай - 110 гадоў.