Сацработнікі пры сабе абавязаны мець пашпарт або пасведчанне

25 марта 2020
Каб засцерагчы пажылых грамадзян ад псеўдасацработнікаў,  спецыялісты і валанцёры будуць працаваць па пэўным алгарытме. Пры паступленні заяўкі па тэлефоне называецца імя і прозвішча сацработніка, а таксама час, у які  ён прыбудзе. Пасля  прыбыцця спецыяліст будзе мець пры сабе дакументы - пашпарт альбо пасведчанне сацработніка.