Сацыяльныя работнікі дапамагаюць пажылым людзям

26 марта 2020
Дапамога адзінокім пажылым людзям ва ўсіх кутках краіны. Каб знізіць рызыку распаўсюджання сезонных захворванняў, сацыяльныя службы зараз працуюць з падвоенай сілай. Дапамагаюць з купляй лекаў і прадуктаў. Па дапамогу старыя могуць звярнуцца ў тэрытарыяльныя цэнтры. Такую працу зараз праводзяць не толькі гарадскія службы. Дапамогу аказваюць і на сяле. На падмогу прыходзяць і валанцёры.