Сацыяльныя вынікі гэтага года агучылі ў Міністэрстве працы і сацабароны

26 июля 2015

У Беларусі ўсяго за паўгода адкрылася яшчэ 13 аддзяленняў дзённага знаходжання для пенсіянераў. Сацыяльныя вынікі гэтага года агучылі напярэдадні ў Міністэрстве працы і сацабароны эксклюзіўна нашаму тэлеканалу. У нашай краіне ўжо больш як 8 дзясяткаў такіх паўстацыянараў.

Тут беларусы, якім больш за 60 гадоў, займаюцца ў групах камп'ютарнай пісьменнасці, фітнесам, ёгай, у гуртках па рукадзеллі. Сёння ў Беларусі дзённыя аддзяленні знаходжання наведваюць больш як чатыры тысячы пенсіянераў.

Як адзначылі ў ведамстве, запатрабаваныя і разавыя сацыяльна-бытавыя паслугі для пенсіянераў і інвалідаў. Для гэтага досыць звярнуцца ў мясцовы тэрытарыяльны цэнтр. За першае паўгоддзе гэтага года імі скарысталіся амаль 65 тысяч беларусаў.