Сацыёлагі падвялі вынікі парламенцкіх выбараў

25 ноября 2019
У беларускім грамадстве ўзрасла патрабавальнасць да палітыкаў, якія вылучаюцца ў парламент. Такую выснову робіць айчынная сацыялогія, аналізуючы ход электаральнай кампаніі. Калі раней кандыдатам на дэпутацкі мандат цалкам хапала адукацыі, дзелавой рэпутацыі, пазнавальнасці ў акрузе і асабістых пазітыўных якасцяў, то зараз для выбаршчыка важна адкрытасць і прамы дыялог з грамадствам. Ёсць запыт на кіраўнікоў, якія не проста ўнікаюць у праблемы акругі і дзяржавы, але і гатовыя абараняць свае рэцэпты паляпшэння сітуацыі. Такія высновы сацапытанняў у эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму тэлеканалу расказаў доктар сацыялагічных навук, дырэктар Цэнтра сацыяльна-палітычных даследаванняў БДУ Давід Ротман. Навуковец падкрэсліў: новыя тэхналогіі агітацыі і актыўнасць кандыдатаў у сацыяльных медыя былі ўспрынятыя людзьмі пазітыўна, але не яны, а асабістыя сустрэчы з грамадзянамі вызначылі ў выніку пераможцаў. 

І яшчэ адна выснова сацыёлагаў: палітычная культура ў грамадстве і запыт на кампетэнтных палітыкаў у Беларусі расце ад выбараў да выбараў. Мы некалькі адхіляемся ад заходне-еўрапейскай і амерыканскай палітычнай мод, дзе на хвалі сёння правыя і левыя папулісты. Усе парадоксы мінулай парламенцкай кампаніі і бесстаронні погляд сацыялогіі на нашы каштоўнасці і перавагі - сёння ў "Актуальным інтэрв'ю" ў "Панараме".


Тэгі:

#Выборы 2019