Сацыяльны праект "Мабільны паштальён" стартаваў у Аршанскім раёне

20 ноября 2019
Сацыяльны праект "Мабільны паштальён" стартаваў у Аршанскім раёне. Аформіць падпіску, папоўніць баланс тэлефона і аплаціць іншыя паслугі жыхары вёсак зараз могуць пры дапамозе спецыяльнай мабільнай прылады. Паштальёну неабходна зрабіць усяго некалькі клікаў. Усе дзеянні праходзяць у анлайн-рэжыме і адразу ж паступаюць у базу звестак, а прынятыя ад чалавека грошы - на рахунак. Эксперымент праходзіць на двух маршрутах, працягласць кожнага  каля ста кіламетраў.

Вячаслаў Буланок, вадзіцель-паштальён: "Усё гэта ўводзіцца хутка, адразу ж выдаецца чэк. Вечарам, калі мы ўжо здаём справаздачу, не трэба ўсё падлічваць, апарат, мабільная прылада, усё гэта робіць за цябе".

Ірына Жыркевіч, начальнік Аршанскага РУПС Віцебскага філіяла РУП "Белпошта": "Водзывы толькі станоўчыя. Усё ж, што квітанцыя ад рукі, што чэк, на якім бачна, хто, у які час, якая сума, якая паслуга".

Асабліва спадабалася новая паслуга жыхарам аддаленых вёсак. У найбліжэйшы час спіс магчымасцяў мабільнага паштальёна пашырыцца.