З такой скаргай да нас звярнуліся жыхары дома № 34 па вуліцы Мінскай у Дзяржынску. Усяму віной - шчыліны ў сценах, адсюль і холад, і цвіль. Прыйшла нязванай і пасялілася надоўга. Камунальныя не плаціць, але запаветныя квадратныя метры ў гаспадароў адваеўвае даволі хутка. Цвіль на сценах стала нелегальным жыхаром у кватэры сям'і Кулініч. Выглядае, мягка кажучы, неэстэтычна, але гэта толькі паўбяды - дыхаць грыбком яшчэ і небяспечна для здароўя.
Пераклейка шпалераў кожны год стала яе вымушаным хобі. Перапіска з камункльнымі службамі прыводзіць хіба што толькі да новай стадыі перапіскі.
Вінаватых у незаконным пасяленні цвілі на сценах у кватэры знайшлі даволі хутка. Гэта - здымка сцен дома пры дапамозе цеплавізара. Жоўтым колерам пазначаны шчыліны ў сценах дома. Менавіта яны і дазваляюць вільгаці і холаду пранікаць у кватэры і пакідаць на сценах сумніўныя дызайнерскія малюнкі. Капрамонт і цеплавая мадэрнізацыя маглі б вырашыць гэту праблему, згаджаюцца ў мясцовай ЖКГ, але пакуль што чарга гэтага дома не падышла - у Дзяржынску, як і ў іншых гарадах, план такіх рамонтаў складзены да 2015 года.
Шансы трапіць у спіс на капрамонт у гэтага дома ёсць толькі ў наступную пяцігодку. Камунальнікі ж хіба што могуць прапанаваць жыхарам нядобрых кватэр вырашыць праблему часткова за свой кошт. Гэта значыць, набыць будаўнічыя матэрыялы для ўцяплення сцен самастойна, а ўсе работы супрацоўнікі ЖЭСа выканаюць бясплатна.
Жыхары дома №34 па вул. Мінскай кажуць, што гэта паўмера. Уцяпленне сцен нічога не дасць, бо вільгаць трапіць у кватэры праз тэхнічны паверх. Цеплавая ж мадэрнізацыя гэтага ўчастка дома па законе павінна быць прэрагатывай ЖКГ.