Сацыяльныя службы сталіцы прымаюць валанцёраў для работы з пажылымі жыхарамі

31 марта 2020
Зараз  дапамозе людзям старэйшага ўзросту надаюць асаблівую ўвагу. У Мінску працуе кругласутачная тэлефонная лінія, куды можна звярнуцца па псіхалагічную падтрымку, а таксама заказаць  сацыяльныя паслугі. Гэта дастаўка прадуктаў харчавання, медыкаментаў і медыцынскіх рэцэптаў. Гэтую работу могуць выконваць і добраахвотнікі.
Для пажылых жыхароў  распрацавалі спецыяльную памятку, каб знізіць рызыку распаўсюджвання сезонных захворванняў.