Сацыяльнай сферы ў нашай краіне надаецца асаблівая ўвага

5 мая 2015

Пра гэта гаворыць мноства фактараў, і ў першую чаргу тое, што і сёлета бюджэт захоўвае менавіта сацыяльную скіраванасць. Адзначым, што Беларусь уваходзіць у групу краін з высокім узроўнем чалавечага развіцця. І вось чарговы рэйтынг. Беларусь сёлета паднялася яшчэ вышэй на адну пазіцыю ў рэйтынгу краін спрыяльных для мацярынства. Зараз мы на 25-м радку з 179 дзяржаў. Гэта лепшы вынік сярод краін СНД. Даследаванні праводзіла міжнародная гуманітарная арганізацыя Save the children. Толькі на адзін радок нас апярэдзіла Вялікабрытанія - яна на 24-й пазіцыі. У сваю чаргу мы пакінулі ззаду ЗША - у іх 33-е месца. Расія размясцілася на 56-м, Казахстан - на 58-м, Украіна - на 69-м месцы. У тройку лідараў увайшлі Нарвегія, Фінляндыя і Ісландыя. Горшай краінай для мацярынства прызналі Самалі.

Даследаванне арганізацыя праводзіла па некалькіх крытэрыях. Асноўныя з іх: паказчыкі матчынай і дзіцячай смяротнасці, узровень і даступнасць адукацыі для жанчын, а таксама іх прыбыткі.