Навучальны семінар прайшоў у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Гаварылі аб тэхналогіі каляровай рэвалюцыі, якая не адбылася ў нашай краіне, паднімалі пытанні законнасці, а таксама гістарычнага развіцця дзяржаўнай сімволікі, звярнулі ўвагу і на эканамічнае развіццё Беларусі ў 2020-м годзе.
Вячаслаў Даніловіч, рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь: "Лектары атрымліваюць магчымасць пагутарыць ужывую, атрымаць найноўшыя звесткі, аргументы, факты, якімі яны могуць кіравацца ў сваёй дзейнасці на месцах. Гэта вельмі важны складальнік, таму што сёння, як ніколі, важна шырэй даносіць інфармацыю да нашага насельніцтва, тое што зроблена ў Рэспубліцы Беларусь, супрацьстаяць спробам фальсіфікацыі, скажэння гістарычнага мінулага і сучаснасці Беларусі з мэтай расхістаць, дэстабілізаваць сітуацыю ў нашай краіне".
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце рыхтуецца да 30-гадовага юбілею
Акадэмія кіравання праз 2 тыдні адзначыць 30-гадовы юбілей. Тут штогод навучаецца каля 9 тысяч чалавек. ВНУ супрацоўнічае з больш як 70 профільнымі навучальнымі ўстановамі з 28 краін.













