Сацыяльная стабільнасць у грамадстве і рост дабрабыту беларусаў. Гэта галоўныя мэты наступнага пяцігоддзя. Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2025 года сёння вынеслі на грамадскае абмеркаванне. Дакументам прадугледжаны рост ВУП і інвестыцый, павышэнне працягласці жыцця да 76 з паловай года; аб'ём экспарту - больш як 50 млрд долараў. Захоўваецца сацыяльная скіраванасць у развіцці сістэм адукацыі, аховы здароўя, пытаннях дэмаграфічнай бяспекі, занятасці насельніцтва, моладзевай палітыкі.
У аснове праграмы - аналіз зваротаў беларусаў і эканамічнай сітуацыі ў краіне, а таксама прапановы, агучаныя на дыялогавых пляцоўках і падчас працы дэпутатаў з выбаршчыкамі на месцах. У пачатку лютага праграму прадставяць на Усебеларускім народным сходзе, дзе адбудзецца яе дэталёвае абмеркаванне.













