Сацыяльная падтрымка і адрасная дапамога сёлета прыйдуць да ўсіх дзяцей Мінскай вобласці

18 января 2014

У дзіцячых дамоў і спецыяльных навучальных устаноў з'яўляецца ўсё больш сяброў. Дапамагаюць не толькі мясцовыя ўлады, але і прадпрыемствы, і бізнесмены.


Аляксей Кандраценка аб нялёгкай працы педагогаў і дабрачыннасці без межаў. Марына і Улад з песняй па жыцці. Для дзяцей з асаблівасцямі развіцця заняткі музыкай не проста ўрок, а стымул рухацца наперад.


У Маладзечанскім цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі займаюцца больш за 130 дзяцей. Усе з рознымі, але складанымі дыягназамі. Тут ім дапамагаюць максімальна адаптавацца да соцыуму: вучаць простым, але неабходным рэчам.


Палова дзяцей застаецца ў цэнтры на стацыянары. З імі займаюцца выхавальнікі, педагогі-дэфектолагі. Такім чынам у бацькоў ёсць магчымасць паўнавартасна працаваць. У хлопчыкаў з дзяўчынкамі з'яўляецца больш шанцаў пайсці далей - у звычайную школу. Зрэшты, іншая палова бацькоў прыходзіць у цэнтр разам з малымі.


За гады працы ў цэнтры з'явілася нямала сяброў і партнёраў. Дапамагаюць з рамонтам, абсталяваннем. Не забываючы, вядома, пра цацкі і салодкія падарункі.


Дабрачыннасць - гэта не абавязкова вялікія грошы, яна патрабуе толькі аднаго - вялікага жадання працягнуць руку дапамогі. І тады будзе больш прыемных момантаў сказаць: Гэта нашы дзеці, і мы іх таксама любім!.