Сацыяльная дача ў вёсцы Вязынь прымае новых жыхароў

24 июля 2013

5 сотак з домам за 7 тысяч за суткі. Сацыяльная дача ў вёсцы Вязынь прымае новых жыхароў. Ці сапраўды ўмовы пражывання настолькі добрыя - высветліла наша здымачная група.


Расказвае Каміла Шах. Гэтым летам сіні дом на вуліцы Гагарына зажыў новым жыццём. Раней пенсіянеры засялялі яго толькі на час зімовых халадоў. Цяпер і ў летнія дні дом поўны гасцей. Сацыяльныя службы вырашылі правесці эксперымент, і ён атрымаўся. Усе госці - жыхары гарадоў. Там у іх ёсць кватэры, сябры, дзеці. А ўлетку ўсё роўна цягне ў вёску.


Умовы на самай справе добрыя. Гарачая вада, бытавая тэхніка, сучасны санвузел. Праўда, прыбіраюцца і гатуюць ежу жыхары самі. Але на гэта ніхто не скардзіцца. Занадта шмат добрых якасцей у сацыяльнай дачы, ды і кошт даступны кожнаму. Не пакідаюць жыхароў без увагі і суседзі.


Цесную сувязь з прыезджымі падтрымліваюць мясцовыя валанцёры. Яны арганізуюць вечары адпачынку, экскурсіі па вёсцы. Але вопыт паказвае, што ў першую чаргу гасцей цікавіць дарога да вадасховішча.