Супрацоўнікі УУС Мінскай вобласці і ветэраны ўсклалі вянкі і кветкі да помніка загінуўшым пры выкананні

4 марта 2019

У Беларусі сёння адзначаюць Дзень міліцыі. Гэта не проста прафесійнае свята МУС, але нагода падзякаваць праваахоўнікам за нялёгкую працу. У сталіцы міліцыянеры ўшанавалі памяць калег, якія ахвяравалі сабою, выконваючы службовы абавязак. Супрацоўнікі УУС Мінскай вобласці разам з ветэранамі ўсклалі вянкі і кветкі да помніка загінуўшым пры выкананні. Ужо 102 гады беларуская міліцыя дапамагае тым, хто аказаўся ў бядзе. Са святам супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Ахова правапарадку, умацаванне бяспекі - далёка не ўсе функцыі, якія здзяйсняе міліцыя. Мінулы год адзначаны дадатнай дынамікай: колькасць зарэгістраваных злачынстваў у Беларусі знізілася амаль на 3 %.