Супрацоўнікі мытных органаў Беларусі адзначаюць прафесійнае свята

20 сентября 2013

Сёння супрацоўнікі мытных органаў Беларусі адзначаюць прафесійнае свята - 22 гады з дня заснавання службы. Мытныя органы ўпэўнена заяўляюць, што гэты год для краіны стане сапраўды знакавым. Удасканаленне сістэмы электроннага дэкларавання, аўтаматычная рэгістрацыя - не проста планы, а рэальныя задачы на найбліжэйшыя некалькі месяцаў.


Павіншавала ахоўнікаў парадку на мяжы і наш карэспандэнт Таццяна Кашпур.


Гэтыя працавітыя людзі ў пагонах не прапусцяць літаральна ніводнай гадзіны свята. Уся справа ў тым, што іх змена па пільным кантролі за граніцамі краіны - 24 гадзіны. Сотні машын за дзень, мільёны людзей за год - простай іх прафесію не назавеш. Але ў нашай граніцы хоць і стомлены, але вельмі ўсмешлівы і прыгожы жаночы твар.


Марыя Абламейка, старэйшы інспектар Ашмянскай мытні: Выбар, вядома, у нас у нашым гарадскім пасёлку быў, калі стварылася мытня. Гэта было прэстыжна, гэта было хораша. Многія жанчыны пайшлі працаваць у мытныя органы. Плюс зарплата.


Прафесія мытніка - адна з самых прэстыжных у Беларусі. Праўда, патрапіць у шэрагі інспектараў вельмі няпроста. Вялікі конкурс і бездакорная фізпадрыхтоўка - безумоўныя патрабаванні, якія не змяняліся ніколі. А вось умовы кругласутачнай працы з кожным годам становяцца толькі лепш.


Нядаўна рэканструяваныя пункты пропуску Беняконі і Дамачова - толькі пачатак. У хуткім часе будуць пераабсталяваныя Прывалка, Пясчатка і Грыгароўшчына.


Мытных прафесій вельмі шмат: адны арганізоўваюць кантроль тавараў, іншыя займаюцца мытнымі расследаваннямі. Тут таксама працуюць кінолагі і інжынеры-праграмісты, журналісты, будаўнікі і юрысты. У рамках праекта Дзве службы на мяжы ДМК у хуткім часе возьме на сябе і функцыі транспартнага і санітарна-карантыннага кантролю. Але першым чынам увага беларускіх мытнікаў засяроджаная на спыненні кантрабанды. 13 000 выяўленых парушэнняў сёлета - чарговы доказ таго, што граніца пад пільным наглядам.