Супрацоўнікі АСВОДа нагадваюць, што выходзіць на лёд небяспечна для жыцця

10 декабря 2016
Складаныя  ўмовы надвор’я  сталі сапраўднай пагрозай для жыцця людзей. Толькі  сёння на вадаёмах Мінскай вобласці загінулі 6 чалавек, яшчэ двух атрымалася выратаваць. Супрацоўнікі АСВОДа  нагадваюць, што лёд яшчэ занадта тонкі  і выходзіць на яго небяспечна для жыцця. У той жа час, з-за непагадзі, на ўзмоцнены варыянт нясення службы перайшла Дзяржаўтаінспекцыя. Нягледзячы на тое, што ўсплёску аварый не зафіксавана, супрацоўнікі дарожнай міліцыі будуць больш уважліва патруляваць складаныя ўчасткі дарогі. Да таго ж далей становішча на праезнай  частцы стане яшчэ горш. На заўтра сіноптыкі аб’явілі  аб моцных снегападах і рэзкім паніжэнні тэмпературы. А гэта значыць, што мокрыя дарогі могуць імгненна ператварыцца ў каток.