Супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС адпрацавалі надзвычайную сітуацыю

14 декабря 2013

Сутыкнуліся два аўто, у выніку чаго адзін чалавек паранены. Па такой схеме супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС адпрацавалі надзвычайную сітуацыю падчас камандна-штабных вучэнняў у асенне-зімовы перыяд. Згодна з легендай, у выніку аварыі стварыўся затор з 12 аўтамабіляў, у тым ліку аўтобуса з 20 навучэнцамі. На месца здарэння прыбылІ ратавальнікі, дзякуючы зладжанай працы сітуацыя не прывяла да сумных наступстваў.



Дарэчы, падобныя вучэнні дэманструюць прафесіяналізм адпаведных ведамстваў. І чарговы раз даказваюць выдатную падрыхтоўку супрацоўнікаў МНС.