Супрацоўнікі мінскай падземкі павіншавалі школьнікаў з надыходзячым святам

31 августа 2021

Напярэдадні Дня ведаў сапраўднае свята для дзяцей арганізавалі работнікі метрапалітэна. У вестыбюлі паміж станцыямі "Купалаўскай" і "Кастрычніцкай" маленькіх пасажыраў і іх бацькоў сустракаў дабрадушны Метровіч. Ён павіншаваў школьнікаў з пачаткам навучальнага года і прапанаваў паўдзельнічаць у віктарыне на веданне правіл паводзін у сталічнай падземцы.

Заўтра, у Дзень ведаў, супрацоўнікі метрапалітэна правядуць адкрытыя ўрокі для вучняў малодшых класаў у некалькіх школах сталіцы. Дзецям раскажуць, як карыстацца травалатарамі і эскалатарамі, як бяспечна ажыццяўляць пасадку ў вагоны цягнікоў, і да каго на станцыі можна звярнуцца па дапамогу.