Супрацоўнікі МНС аднавілі праверкі пячнога абсталявання

29 ноября 2019
З надыходам халадоў супрацоўнікі МНС аднавілі праверкі пячнога абсталявання. Учора ратавальнікі правялі рэйд у прыватным сектары ў Стаўбцоўскім раёне. Спецыялісты агледзелі печы на прадмет расколін і прасадак і далі рэкамендацыі гаспадарам. Толькі за гэты год ад няспраўнасці пячнога абсталявання ў Мінскай вобласці здарылася больш  як 80 узгаранняў. Супрацоўнікі МНС раяць быць асцярожнымі ў выкарыстанні печаў, абагравальнікаў і камінаў.