У Мінскай вобласці супрацоўнікі МНС працягваюць сачыць за выкананнем правілаў пажарнай бяспекі на будоўлях

12 мая 2013
Пад пільнай увагай кожная дробязь - ад вогнетушыцеля да інструкцый па ахове працы.

Разам з ратавальнікамі ў рэйд адправілася Таццяна Кашпур.

Не па волі выпадку, а ў рамках маніторынгу будаўнічых пляцовак пад пільнай увагай ратавальнікаў апынуўся гандлёвы цэнтр у горадзе Заслаўе. Аб'ект знаходзіцца на стадыі завяршэння. Зараз яго тэрыторыя добраўпарадкоўваецца, праводзіцца ўнутранае аздабленне. А вось элементарныя правілы пажарнай бяспекі яшчэ знаходзяцца на ўзроўні падмурка.

Сярод іншых парушэнняў адсутнічае кругавы аб'езд, няма запіткі цыстэрнаў для запраўкі вады, а сама пляцоўка з некаторых ракурсаў нагадвае звалку. І хаця будаўнікі спраўна распісваюцца ў журнале тэхнікі працы, складваецца ўражанне, што і самі не ведаюць, пад чым менавіта яны ставяць свой подпіс, бо сама інструкцыя адсутнічае.

З аднаго боку, у падрадчыка ёсць апраўданне - ён пачаў будаўніцтва менш як паўгода таму. А прымаў аб'ект у не зусім добрасумленнага папярэдніка. Але з другога боку, бяспека будаўнікоў - першае, з чаго павінна пачынацца праца.

Галоўны козыр ратавальнікаў у барацьбе з парушальнікамі правілаў - нечаканасць. Інспектары праводзяць выбарачную праверку аб'ектаў, але імкнуцца наведаць кожную будаўнічую пляцоўку. Галоўная мэта маніторынгаў - не пакараць, а пазначыць парушэнні, якія неабходна выправіць. Каб будоўля не ператварылася ў кошчын дом, трэба звяртаць увагу нават на дробязі. Ці знайшлі супрацоўнікі МНС і падрадчык агульную мову, высветліць ўжо планавая праверка. Па яе выніках і будзе вырашацца лёс гандлёвага цэнтра.