Супрацоўнікі МНС правяраюць спраўнасць пячнога і электраабсталявання

17 февраля 2021

Бяспека - у кожны дом! У зімовы перыяд у Мінскай вобласці вырасла колькасць пажараў. Сярод асноўных прычын - няправільная эксплуатацыя пячнога абсталявання, электрапрыбораў, а таксама няспраўнасць праводкі. Каб папярэдзіць трагедыю, спецыялiсты рэгулярна праводзяць прафілактычныя рэйды. Штодзень наведваюць насельніцтва, каб агледзець жылыя памяшканні і дапамагчы выявіць недахопы.

Асаблiвая ўвага - да кватэр шматдзетных сямей, адзінокіх і пенсіянераў. У групе рызыкі - сельская мясцовасць. Паводле статыстыкі, менавіта тут узнікае найбольшая колькасць пажараў.

Нагадаем, з пачатку года ў рэгіёне здарыліся амаль 300 пажараў, у якіх загінулі 39 чалавек.