Супрацоўнікі МНС адзначаюць прафесійнае свята

19 января 2020
Нашы ратавальнікі дапамагалі змагацца са стыхіяй у Турцыі і дастаўлялі гуманітарныя грузы ў Сірыю, Мазамбік і Зімбабвэ. За мінулы год работнікі МНС выратавалі больш за 12 000 жыццяў. А загінуўшых - найменшая колькасць за ўсю гісторыю ведамства. Такіх вынікаў атрымалася дамагчыся дзякуючы прафілактыцы і тэхнічнаму абсталяванню. І, вядома, дасканалай падрыхтоўцы кадраў. 

З ходам прагрэсу здарэнні становяцца больш складанымі і тэхналагічнымі. А значыць, у гэтай гонцы ратавальнікі павінны быць на крок наперадзе.