Камфортная тэмпература ў доме без рызыкі ўзнікнення пажару. Супрацоўнікі МНС Мінскай вобласці выходзяць у рэйды па прыватным сектары і сочаць за выкананнем правіл бяспекі ў дамах з пячным ацяпленнем. Асноўныя патрабаванні да жыхароў: кантроль за цэласнасцю печы і рэгулярная ачыстка коміна. Таксама ратавальнікі рэкамендуюць не пераграваць печ, а на падлозе каля яе абавязкова павінен быць металічны ліст.
За год з-за неасцярожнага абыходжання з агнём у цэнтральным рэгіёне здарылася больш за 100 узгаранняў, з-за парушэння правілаў мантажу і эксплуатацыі печаў - 27.













